Дакумент Дзярждэпартамента ЗША аб першым пакеце новых санкцый супраць Расіі апублікаваны ў Федэральным рэгістры ЗША. Новыя санкцыі пачнуць дзейнічаць 27 жніўня.
Новыя санкцыі забараняюць:
- аказваць Расіі знешнюю дапамогу, за выключэннем гуманітарнай, а таксама паставак харчавання і прадуктаў сельскай гаспадаркі,
- прадаваць Расіі зброю і фінансаваць такія здзелкі,
- крэдытаваць Расію з боку дзяржаўных структур ЗША,
- экспартаваць у Расію тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння.
Санкцыі ўведзеныя за ўжыванне Расіяй хімічнай зброі падчас замаху на былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў брытанскім Солсберы.





