Спецслужбы некалькіх заходніх краін з лютага абмежавалі кантакты з калегамі ў Аўстрыі з-за іх магчымых сувязей з Расіяй, паведамляе AFP.

У лютым у Федэральным ведамстве абароны канстытуцыі і барацьбы з тэрарызмам (BVT) у Вене прайшлі ператрусы, падчас якіх былі канфіскаваныя сакрэтныя дакументы.

Афіцыйна ператрусы тычыліся вытворчасці паўночнакарэйскіх пашпартоў у Аўстрыі, якія нібыта таемна перадаваліся уладам Паўднёвай Карэі.

Але пасля іх ператрусаў спецслужбы адразу некалькіх заходніх краін перасталі дзяліцца інфармацыяй з аўстрыйскай контрвыведкай. У іх былі асцярогі, што некаторыя з гэтых (канфіскаваных сакрэтных) дакументаў маглі апынуцца на працоўным стале Уладзіміра Пуціна.

Аўстрыйскія ўлады перадачу даных Расіі адмаўляюць. Кіраўнік аўстрыйскай контрразведкі Петэр Грыдлінг запэўніў, што яго ведамства працягвае супрацоўніцтва з іншымі спецслужбамі «ў асноўных галінах, а менавіта ў галіне барацьбы з тэрарызмам». Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў, што тыя, хто выказваюць такога роду асцярогі, «выдаюць жаданае за рэальнае».

Аднак, як падкрэслівае AFP, такія сумненні падсілкоўваюцца у першую чаргу цеснымі сувязямі паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і аўстрыйскай кіроўнай правай Партыяй свабоды.

Трывога ў сувязі з магчымай перадачай сакрэтных даных Расіі з'явіліся ў аўстрыйскіх СМІ пасля таго, як у мінулую суботу, 18 жніўня Уладзімір Пуцін пабываў на вяселлі кіраўніка МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?