Лаўкостар Wizz Air мяняе правілы правозу багажу следам за Ryanair.

Пасажыры могуць бясплатна правезці багаж памерам 55×40×23 сантыметраў, аднак у салон узяць яго змогуць толькі тыя, хто аплаціць паслугу WIZZ Priority (каштуе ад 5 да 12 еўра пры куплі праз інтэрнэт). Астатнія ж могуць пранесці ў самалёт багаж памерам менш за 40×30×18 сантыметраў, але размяшчаць яго трэба будзе пад сядзеннем.

Пасажыры, у якіх ручная паклажа перавышае памеры 40×30×18 сантыметраў, павінны здаць яе на стойцы рэгістрацыі і забіраць пасля палёту на багажнай стужцы.

Чытайце таксама: Ryanair кардынальна мяняе правілы правозу ручнога багажу. Не ў лепшы бок

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру