Гіганцкі гарбуз, які выгадавала на сваім участку гарадзенская сям'я Гаўраніных, ужо стаў сапраўднай славутасцю ў дачным пасёлку. Зараз плод важыць ужо 400 кілаграмаў. А гарбуз тым часам працягвае расці, паведамляе Tut.by.

Фото: Ольга Комягина, TUT.BY

Фота: Tut.by.

У сям'і спадзяюцца пакаштаваць сваё тварэнне. Але па-сапраўднаму, што рабіць далей з гарбузом, гаспадары пакуль не ведаюць.

Сяргей кажа, што аднойчы ўбачыў у інтэрнэце падобны велізарны плод і вырашыў вырасціць такі ж на дачы. Насенне заказваў у Амерыцы і ўвесь сезон беражліва гадаваў гарбуз, абрываючы непатрэбную завязь.

Фото: Ольга Комягина, TUT.BY

— Калі б іх было тут больш, то яны б не выраслі такімі вялізнымі, — кажа Сяргей і дадае, што вялікіх памераў гарбуз дасягнуў яшчэ і дзякуючы цёпламу лету.

Пакуль гарбуз ніхто не падымаў, каб дакладна ўзважыць. Але Сяргей кажа, што ёсць сістэма, якая дазваляе вызначыць вагу плода. Гарбуз абмералі, а потым вылічылі — важыць ён амаль 400 кілаграм і дасягае 375 сантыметраў у акружнасці.

Колькі дакладна гарбуз важыць, можна будзе даведацца восенню.

Гарбуз у агародзе Сяргей і Людміла плануюць пакінуць да халадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0