Кіраўнік МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль упершыню расказала падрабязнасці таго, як ішла справа з запрашэннем на яе вяселле прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Паводле Кнайсль, у пачатку чэрвеня яна «запрасіла калегаў з урада і, вядома ж, федэральнага прэзідэнта [Аўстрыі], таму што так трэба», прыводзіць вытрымкі з яе заяў аўстрыйскае выданне Oberösterreichische Nachrichten. Увечары 5 чэрвеня, калі расійскі лідар быў з візітам у Вене, па словах Кнайсль, яна «абсалютна спантанна» запрасіла і яго з намерам «паказаць яму свайго жаніха». 19 ліпеня міністр даведалася, што Пуцін пагадзіўся наведаць вяселле, чаго яна «зусім не чакала».

Як удакладніла Кнайсль, вяселле планавалася як «прыватнае мерапрыемства» і, нягледзячы на візіт расійскага лідара, які патрабаваў павышаных мер бяспекі, свята ўсё роўна захавала прыватны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?