Увечары 25 жніўня ў раёне вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску знайшлі каралеўскую малочную змяю Кэмпбэла. Ратавальнікі адвезлі яе ў заапарк, дзе яна і застанецца.
Каралеўская малочная змяя Кэмпбэла — неядавітая рэптылія родам з паўночнай і цэнтральнай Амерыкі.