Следчы камітэт апублікаваў у сваім тэлеграм-канале падрабязнасці гібелі жыхара Магілёўскага раёна.

11 лютага 2018 гады мужчына гасцяваў у сваёй састарэлай маці ў Магілёўскім раёне. Увечары ў дом прыйшоў іх агульны знаёмы, які стаў прасіць у маці абвінавачанага выпіць або пазычыць грошай. Гэты факт раззлаваў сына гаспадыні, і ён выйшаў з хаты.

Праз некалькі хвілін хацеў вярнуцца, аднак дзверы былі зачынены знутры. Гэта знервавала мужчыну і ён вырашыў падпаліць дом разам з маці і знаёмым ўнутры, які, на яго меркаванне, быў ёй «раднейшым за сына».

Мужчына разліў аліву і бензін, пасля чаго падпаліў хату. З палаючага дома змагла выбрацца толькі маці абвінавачанага, яго знаёмы загінуў.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Расследаванне завершана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0