Сярэдні заробак у наступным годзе прагназуецца на ўзроўні 1025 рублёў. Такая лічба закладзена ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ распавёў міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

«Рэальныя грашовыя даходы павялічацца на 3,4%, яны будуць цалкам ўвязаныя з ростам прадукцыйнасці працы. Сярэдні заробак прагназуецца на ўзроўні 1025 рублёў. Зарплата работнікаў бюджэтных арганізацый будзе складаць 80% ад сярэдняй па краіне (820 рублёў — «НН»). Гэта тая важная макраэканамічная прапорцыя, пра якую часта гаворыць прэзідэнт, урад. Мы ў прагнозных дакументах яе вытрымліваем. І суадносіны пенсіі да заработнай платы будуць на ўзроўні 40%. Гэта значыць, мы дасягаем гэтага параметру і на працягу 2019 году плануем яго вытрымліваць», — заявіў міністр.

Чытайце таксама: Круты — самы малады міністр. Хто ўзначаліў Мінэканомікі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру