Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год зменены. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.
Базавы сцэнар прадугледжвае рост ВУП на 2,1%, мэтавы — на 4%. Раней планавалася 2,8% і 4,1% адпаведна.
«За апошнія паўмесяца адбыліся істотныя змены знешніх параметраў, міжнародныя арганізацыі знізілі тэмпы росту сусветнага ВУП, нашы расійскія калегі з Мінэканамразвіцця ўдакладнілі прагноз Расіі на 2019 год», — патлумачыў Круты.
Ён адзначыў, што цана на нафту па мэтавым сцэнары закладзена на ўзроўні $65 за бараль замест ранейшых $70.
Круты запэўніў, што пралічаныя негатыўныя наступствы правядзення Расіяй падатковага манеўру.





