У інтэрнэце апублікавана відэа канфлікту ў Пінску. ДАІ эвакуявала аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў каля рынка.

Адзін з людзей падышоў да даішніка і запатрабаваў, каб той прадставіўся: «Я — грамадзянін! Ты павінен паказаць, хто такі!»

Ён па чарзе называў «клоўнамі» то кіроўцу эвакуатара, то даішніка. Што яны адказвалі, на відэа не чуваць.

Урэшце даішнік выставіў наперад руку і, магчыма, дакрануўся да неабыякавага мінака. Той у адказ ударыў міліцыянта.

Бойка працягвалася некалькі секунд, пасля чаго кіроўца эвакуатара дапамог затрымаць чалавека. Затрыманне атрымалася даволі жорсткім — даішнік прымяніў удушаючы прыём.

Вакол сабраўся натоўп. Жанчыны спрабавалі расцягнуць даішніка і мінака, як раптам раздаўся крык «Забілі!»

Ад удушаючага прыёму мінак страціў прытомнасць. Пакуль выклікалі хуткую і рабілі штучнае дыханне, натоўп накінуўся на даішніка. Той спрабаваў давесці сваю рацыю, але марна.

Як стала вядома пазней, мінак апрытомнеў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0