Аляксандр Лукашэнка ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» патлумачыў, чаму не паехаў з Уладзімірам Пуціным на турнір па самба ў Сочы.

Лукашэнка не паехаў з Пуціным на турнір па самба пасля перамоваў, насуперак праграме

«Няма ніякай канспіралогіі, што Лукашэнка не паехаў на самба ці баявыя мастацтвы разам з Пуціным. Маўляў, ці то пакрыўдзіўся, ці то дрэнна зрабіў і не адказаў на запрашэнне Пуціна… Для мяне гэта была трохі нечаканая прапанова. У мяне сапраўды былі іншыя мерапрыемствы.

Я прама сказаў: «Калі трэба, давай паедзем разам» — «Ды не, я асабліва не настойваю. Я сам ўжо спазніўся на гадзіны дзве альбо тры. Ужо сам там доўга не буду, у ноч. Не-не, я не пакрыўджуся».

Ну не пакрыўдзіўшся — добра. Тады я буду займацца па сваім плане», — расказаў ён.

Пуцін паехаў на турнір па самба адзін. Фота Kremlin.ru

Пуцін паехаў на турнір па самба адзін. Фота Kremlin.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0