У амерыканскім штаце Джорджыя разбіўся самалёт, які перавозіў групу парашутыстаў, загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку выхадзец з Беларусі, паведамляе Fox News.

Крушэнне адбылося вечарам у суботу на ўсходзе Джорджыі ў рэгіянальным аэрапорце ў Свэнсбара. У жывых застаўся адзін чалавек, ён быў дастаўлены ў бальніцу.

Паведамляецца, што сярод загінулых — 31-гадовы ўраджэнец Беларусі Аляксандр Слекс Багрыцэвіч.

«Алекс быў надзвычай захоплены скачкамі з парашутам і заўсёды шукаў магчымасці трэніраваць і вучыць іншых членаў каманды», — адзначаецца ў армейскім прэс-рэлізе. «Родам з Беларусі, Алекс служыў у арміі ЗША з гонарам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0