27 жніўня метрапалітэн перайшоў на зімовы графік працы, паведамляюць «Мінск-Навіны».

З пераходам з летняга на зімовы рэжым працы на першую і другую лініі сталічнай падземкі выйшлі дадатковыя цягнікі, распавёў намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксей Касінскі.

На першай і другой лініях па буднях будуць хадзіць 15 дадатковых складаў, а па выходных з 1 верасня — 4 цягнікі, удакладніў ён.

Акрамя таго, скароцяцца інтэрвалы паміж цягнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0