Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Паводле чыноўніцы, адметнасцю новага навучальнага года стане ўвядзенне ў 10-м класе прадмета «Працоўнае навучанне». Вучні будуць займацца 6 гадзін на тыдзень і засвойваць рабочыя прафесіі альбо непасрэдна ў школе, альбо, пры адсутнасьці такой магчымасці, у прафтэхвучылішчах, каледжах ці ВНУ, піша Радыё Свабода.





