На фота Ганна Калтыгіна
Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па «справе БелТА», часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі, піша Радыё Свабода.
На момант публікацыі вядома, што часова выезд зь Беларусі забаранілі:
Галіне Уласік;
Ганне Калтыгінай;
Таццяне Каравянковай;
Паўлюку Быкоўскаму;
Ірыне Леўшынай.
Раней гэтыя журналісты далі падпіску аб неразгалошванні.
27 жніўня журналістаў, якія праходзяць па «справе БелТА», масава выклікалі ў Следчы камітэт.





