Спецыялісты NASA паведамілі пра тое, што аднавіць сувязь з марсаходам Opportunity пакуль не ўдаецца, хоць бура, якая пашкодзіла марсаход, ужо пачала сціхаць, піша Science Alert.
Фота: NASA.
Апарат Opportunity больш за два месяцы таму перайшоў у аварыйны стан, у якім амаль усе яго сістэмы адключаныя. Прычынай была пылавая бура, якая накрыла амаль усю планету.
Марсіянская бура не толькі заблакавала святло для сонечных панэляў Opportunity, але і пакрыла іх пылам. Гэтыя ўдары рэзка знізілі здольнасць захоўваць і выкарыстоўваць электрычную энергію, якая неабходная, каб зараджаць акумулятар, запускаць награвальнікі і перадаваць даныя на Зямлю.





