Менеджар культуры, кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус уважліва паглядзеў тэлеверсію фэста «Рок за Баброў», якую паказваў тэлеканал АНТ.
Журналісты бралі інтэрв’ю ў лідара гурта «Дай дарогу» Юрыя Стыльскага, які выступаў на фэсце ў майцы «Тактычная група «Беларусь». На ёй жаўнер трымае вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
У выніку ў эфір пайшло інтэрв’ю з замазаным бчб-сцягам. Замалёўвалі менавіта сімвал, бо ні подпіс, ні жаўнера нават не спрабавалі схаваць, калі не быў бачны сцяг.
У прэс-службе АНТ выпадак не каментуюць. Фэст «Рок за Баброў» прайшоў 4 жніўня на аэрадроме Баравая.
Тактычная група «Беларусь» аб'ядноўвае беларусаў, якія ваююць на баку Украіны.





