Учора ў Расіі выйшла першая серыя шоу «Замуж за Бузаву». Раней паведамлялася, што ўдзел у праграме браў беларускі спявак і вядучы Герман Цітоў. Але ў першым жа эпізодзе ён адтуль выляцеў.
Пра артыста ў Бузавай і яе сястры склалася негатыўнае ўражанне:
— Герман, я хачу зрабіць табе камплімент. У цябе цудоўны голас, — сказала мінчуку Бузава. — Я размаўляла са сваёй сястрой і наша меркаванне цалкам супала: гэта дакладна «не».
Герман Цітоў сказаў, што ніяк не чакаў такога павароту.





