Больш за ўсё гасцей з моманту ўвядзення 30-дзённага бязвізу ў Беларусі прыехалі з Германіі, паведамляе БелТА.

Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з 27 ліпеня па 26 жніўня скарысталіся 1658 грамадзян Германіі. Гэта прыкладна на 500 чалавек, або на 35,4%, больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. На другім месцы па наведванням — ЗША. З гэтай краіны з пачатку дзеяння 30-дзённага бязвіза прыехалі 969 чалавек, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 48,2%. На трэцяй пазіцыі госці з Італіі — 946 чалавек (на 52,6% больш).

Усяго за месяц дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 12 тысяч замежных грамадзян. Адзначаецца рост колькасці бязвізавых гасцей на 35% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0