Суды Мінска ў панядзелак разгледзелі адміністрацыйныя справы затрыманых 24 жніўня каля Дома правасуддзя. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Фота: spring96.org.
Некалькі актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць асуджаных кіраўнікоў прафсаюза РЭП, разгарнулі перад уваходам у будынак бел-чырвона-белы сцяг і сцяг «Еўрапейскай Беларусі». Іх затрымаў АМАП. Крыху пазней там жа былі затрыманыя Мікалай Статкевіч і Максім Вінярскі.
З 11 затрыманых у пятніцу і дастаўленых у РУУС Маскоўскага раёна пазней быў вызвалены толькі адзін пратэстуючы.
У панядзелак іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Маю Навумаву і Леаніда Кулакова ў судзе Першамайскага раёна аштрафавалі на 40 базавых велічынь кожнага.





