Уладзімір Пуцін і Сяргей Шайгу паехалі адпачываць на радзіму міністра абароны Расіі — у Тыву.
На кадрах, зробленых прэс-службай Крамля, можна пабачыць, як прэзідэнт Расіі ходзіць па лесе, плавае на катары і задуменна глядзіць на горы.
Суправаджаў Пуціна міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Таксама ў паездцы ўдзельнічалі кіраўнік Саяна-Шушанскага запаведніка Генадзь Кісялёў і кіраўнік Тувы Шалбан Кара-аол.





