Паўночная Карэя плануе правесці ў 2018 годзе канферэнцыю, прысвечаную крыптавалютам і блокчэйну, піша The Next Web.
У ходзе двухдзённай канферэнцыі, якая называецца «Карэйская міжнародная канферэнцыя па блокчэйне», мерапрыемства наведаюць эксперты з усяго свету, якія сустрэнуцца з прадстаўнікамі паўночнакарэйскіх прадпрыемстваў.
Нядаўна ў сталічным універсітэце КНДР пачалі чытаць спецыяльны курс пра крыптавалюты. Ананімны эксперт па кібербяспецы выказаў меркаванне, што дзякуючы правядзенню маштабнай канферэнцыі Паўночная Карэя паспрабуе прадэманстраваць свае магчымасці ў галіне блокчэйна і крыптавалют.





