Вадзіма Цітушку, які стаў вядомым напярэдадні Еўрамайдану за напад на журналістаў, шукае ўкраінская паліцыя, піша Бі-бі-сі
Пра гэта напісаў у фэйсбуку першы намеснік старшыні Нацпаліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін.
«Цітушка, чалавек, прозвішча якога стала ўжо агульным назоўнікам і сімвалізуе правакатараў-здраднікаў, сёння абвешчаны ў вышук за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Кіеўскай вобласці», — адзначыў ён.
Мужчыну падазраюць у разбойных нападах у складзе арганізаванай групы.
18 мая 2013 г. Вадзім Цітушка падчас апазіцыйнай акцыі напаў на ўкраінскую журналістку Вольгу Сніцарчук і фотакарэспандэнта Уладзіслава Содэля.
Пасля яго прозвішча ва ўкраінскім грамадстве пачалі выкарыстоўваць як тэрмін для вызначэння прыцягнутых да падаўленьня пратэстаў груп праплочаных наёмнікаў.





