У Брэсце супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі групу чыгуначнікаў, якія кралі дызельнае паліва з цеплавозаў. Падрабязнасці БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Паводле звестак міліцыянтаў, злачынная схема выглядала наступным чынам. Побач з чыгункай зламыснікі арандавалі гараж, у якім паставілі спецыяльныя паліўныя помпы і ёмістасці для крадзенага паліва. Ад гаража да чыгункі яны прасвідравалі тунэль з трубаправодам. Цеплавоз падганялі да дамоўленага месца на запасной каляіне. Пасля гэтага адзін з чыгуначнікаў падлучаў шланг да паліўнага бака і па радыёстанцыі паведамляў пра гатоўнасць. Яго саўдзельнік у гаражы уключаў помпу, і яны адпампоўвалі паліва.

Пры аглядзе гаража праваахоўнікі выявілі каля 1500 літраў дызельнага паліва. На мужчын пачалі крымінальную справу за прысваенне або растрату, учыненыя паўторна або групай асоб паводле папярэдняй змовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0