На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі зьявілася паведамленьне адносна нядаўніх публікацыяў у СМІ — сьцьвярджаецца, што «фармат падачы і грубае выкладаньне фактаў у артыкулах, апублікаваных на адным з інтэрнэт-рэсурсаў і перадрукаваных іншымі СМІ, могуць нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у сфэры аховы здароўя», піша Радыё Свабода.

Пры гэтым Мінздароўя не называе ні выданьне, аб якім піша, ні памылкі або недакладнасьці ў артыкулах. Гаворыцца, што гэта артыкулы, «зьвязаныя з вакцынапрафіляктыкай».

«Паведамляем, што ведамства накіравала адпаведныя дакумэнты ў Генэральную пракуратуру», — піша Мінздароўя.

Прэс-сакратарка Міністэрства Юлія Барадун растлумачыла Свабодзе, што гаворка менавіта аб публікацыях «Ежедневника».

Яна паведаміла Свабодзе, што канца дня 28 жніўня або раніцай 29 жніўня зьявіцца разгорнуты камэнтар пазыцыі ведамства ў сувязі з публікуацыяй «Ежедневника» ў дзьвюх частках, Барадун назвала гэтую інфарамцыю непраўдзівай.

Міністэрства таксама адзначыла, што «неаднаразова выказвала сваю пазыцыю» па артыкулах, «зьвязаных з вакцынапрафіляктыкай», і дала спасылку на ранейшыя прэс-рэлізы.

Міністэрства так і не пракамэнтавала зьвесткі аб тым, што вакцына «Эўпэнта» не была зарэгістраваная і правераная ў Беларусі. Гэтыя зьвесткі выкрыў «Ежедневник» і гэта пацьвердзілі Свабодзе ў Цэнтры экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?