Абвешчаны конкурс на ўстаноўку помніка Глебу Менскагу — родапачынальніку мінскай галіны полацкіх князёў.

Мяркуецца, што помнік паставяць у цэнтры сталіцы. Паведамляецца, што архітэктурна-мастацкае рашэнне і месца размяшчэння помніка, прапанаванае аўтарамі, павінна арганічна ўпісвацца ў канкрэтную архітэктурна-планіровачную сітуацыю.

Тэрміны правядзення конкурсу: верасень-кастрычнік.

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на сайце гарвыканкама.

Хто такі Глеб Менскі — чытайце тут: Гісторыя Беларусі. Князь Глеб і узвышэнне Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0