Міхаіл Бабіч, які 24 жніўня быў прызначаны паслом Расіі ў Беларусі, працягвае заставацца членам Рады бяспекі Расіі. Больш за тое, на афіцыйным сайце расійскага прэзідэнта была змененая пасада Бабіча.

Калі Бабіч застанецца ў Радзе бяспекі, то гэта будзе фактычна ўнікальны выпадак. Дыпламат, які знаходзіцца ў іншай краіне, будзе ўваходзіць у склад найважнейшага для краіны органа, які фармуе парадак дня ў дзяражаўнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы.

Бабіч быў уключаны ў Раду бяспекі як паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Паволжскай федэральнай акрузе.

Звычайна на вывядзенне службовай асобы з Рады бяспекі пасля адстаўкі ці перавядзення на іншую працу сыходзіць менш за тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?