Выпрабаванні найноўшага цягача для стратэгічных ракет на КамАЗ-7850 з колавай формулай 16×16 прайшлі паспяхова. Пра гэта журналістам распавёў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Доследна-канструктарскія работы па стварэнні расійскага носьбіта міжкантынентальных балістычных ракет назвалі «Платформа-О». Грузападымальнасць платформы складае 85 тон, гэтага з лішкам хапае для перавозкі міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс» (стартавая маса каля 50 тон) і ўсяго неабходнага абсталявання.

Само шасі валодае выдатнай манеўранасцю: усе колы паваротныя, таму велізарны цягач можа не толькі разварочвацца практычна на месцы, але і рухацца бокам.

Да гэтага часу ў якасці колавай базы для расійскіх балістычных ракет выкарыстоўваліся шасі МЗКЦ. Зараз ідзе праца па адаптацыі для гэтых мэтаў «Платформы-О».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?