Уладальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што выдача даных карыстальнікаў, якія падазраюцца ў тэрарызме, не спыніць блакаванне сервісу ў Расіі.

Бізнэсмен заявіў, што расійскія ўлады патрабуюць ад Telegram не IP-адрасы і нумары мабільных тэлефонаў меркаваных злачынцаў, а доступ да перапіскі ўсіх карыстальнікаў. Пры гэтым штодзённыя блакаванні з боку дзяржавы не паўплывалі на прынцыповую пазіцыю адміністрацыі.

Звароты супрацоўнікаў спецслужб з Расіі ў Telegram разглядаць не будуць. Таксама Дураў удакладніў, што змены ў палітыцы прыватнасці не тычацца сітуацыі ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0