Нобелеўскі лаўрэат, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заступіўся за ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якога Расія незаконна ўтрымлівае ў якасці палітычнага вязня.

Валенса прапанаваў намінаваць яго на Нобелеўскую прэмію міру.

Заснавальнік руху «Салідарнасць» адзначыў, што ўкраінскі рэжысёр, які выступаў супраць акупацыі Расіяй Крыму, быў прысуджаны да 20 гадоў строгага рэжыму, нягледзячы на тое, што галоўны сведка абвінавачвання адклікаў свае паказанні ў судзе, прызнаўшы, што яны былі здабытыя катаваннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0