На таргах у Мінску даляр абнавіў гадавы максімум. 29 жніўня амерыканская валюта вырасла на паўтары капейкі (+0,0149) да 2,0735 беларускага.
Папярэднія гадавыя рэкорды фіксаваліся на таргах 11 красавіка і 13 жніўня: 2,0698 і 2,0707 беларускага рубля адпаведна
Гістарычны максімум даляра быў пастаўлены на таргах 10 лютага 2016 года: 22 069 недэмінаваных рублёў (2,2069 — у сённяшніх рэаліях).
Еўра сёння з раніцы расце на 0,0145 да 2,4205 беларускага.
Расійскі рубель апускаецца на 0,0075 да 3,0468 за 100 расійскіх.