24 жніўня 2018 на дарозе з Літвы ў Польшчу (Каўнас — Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.

Па дакументах машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.

Машына везла на Захад цыгарэты «Фэст», «NZ», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі ў колькасці 11 мільёнаў 650 тысяч штук. Толькі ў Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1,8 мільёна еўра, у Германіі гэтая лічбы павялічылася б яшчэ больш.

Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц, хоць вядома зразумела, што арганізатары «бізнэсу» такога маштабу за руль самі не садзяцца і, наогул, пагартаўшы гісторыю кантрабанды беларускіх цыгарэт можна ўбачыць, што такія «бізнэсмены» не садзяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0