Дырэктарку Гродзенскага камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна падазраюць у атрыманні хабараў і крадзяжы, паведамляе Следчы камітэт.

Дырэктара затрымалі 4 чэрвеня гэтага года на працоўным месцы пры атрыманні хабару памерам 500 рублёў. Грошы жанчыне прынеслі загадчыкі вытворчасці школьнага харчавання некалькіх сярэдніх школ Ленінскага раёна горада з просьбай не праводзіць пазапланавыя праверкі.

Праваахоўнікі задакументавалі яшчэ некалькі аналагічных фактаў атрымання хабараў.

Акрамя таго, дырэктар сістэматычна давала ўказанні галоўнаму бухгалтару выдаць матэрыяльную дапамогу падначаленым работнікам. Пры гэтым яны атрымлівалі толькі палову ад сумы, а другая палова прысвойвалася кіраўніком.

Спачатку ў дачыненні да жанчыны распачалі 30 крымінальных спраў, потым іх злучылі ў адну. Усяго дырэктар камбіната незаконна атрымала больш за восем тысяч рублёў. Цяпер яна затрыманая, а яе маёмасць арыштавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0