Цэнтральны саюз працадаўцаў Эстоніі і цэнтральны саюз прафсаюзаў Эстоніі паведамілі ў сераду, што завяршылі перамовы па стаўцы мінімальнага заробку. Такім чынам з наступнага года яна магла б скласці 540 еўра ў месяц і 3,21 еўра за гадзіну, піша postimees.ee

Паводле сённяшняга курсу гэта 629 даляраў, або 1 300 беларускіх рублёў.

Праўленне Цэнтральнага саюза прафсаюзаў Эстоніі абмяркуе пытанне аб стаўцы мінімальнай зарплаты 25 верасня, а працадаўцы — 19 верасня.

Пагадненне па мінімальнай зарплаце з'яўляецца пашыранай версіяй калектыўнай дамовы на найвышэйшым узроўні, што азначае, што дакумент пасля сцвярджэння стане абавязковым для ўсіх працадаўцаў ў Эстоніі. Ніжэй за гэту стаўку працадаўцы не маюць права плаціць сваім работнікам занятым поўны працоўны дзень.

Зараз у Эстоніі мінімальны заробак — 500 еўра ў месяц.

У Беларусі мінімальны заробак складае 305 рублёў (каля 125—130 еўра, улічваючы ваганні еўрапейскай валюты).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?