Раніцай 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі праваахоўнікі ў масках. Ён паспеў зняць гэта на відэа.

«Хлопцы, да мяне ломіцца міліцыя. Я ў шоку», —- кажа Сяргей Пятрухін, пачынаючы відэа. Праз некалькі секунд у кадры з'яўляецца чалавек у масцы, які крычыць: «На зямлю! Рукі за спіну!»:

Потым Пятрухіну зачытваюць санкцыю пракурора на ператрус. Калі ў блогера адабралі тэлефон, трансляцыя перарвалася.

На Пятрухіна заведзена крымінальная справа за абразу міліцыянта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0