Інтарэсы Беларусі і Расіі ніколі не супярэчаць адна адной. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Аляксандрам Сурыкавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, піша БелТА.

«Я выдатна разумею, што такое пасол і што ён усё роўна з'яўляецца чалавекам адносна несвабодным: ён прадстаўляе пункт гледжання кіраўніцтва краіны, перш за ўсё прэзідэнта. Тым не менш як рускі чалавек, як чалавек, які нямала пражыў у той адзінай краіне, Аляксандр Аляксандравіч заўсёды бачыў Беларусь не як чужую. Мне гэта вельмі падабалася, і я гэта вельмі цаню», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Я ведаю афіцыйны пункт гледжання пасла Расіі ў Беларусі і ведаю яго ўнутраны стан, калі ён кажа пра рускіх, беларусаў. Думаю, нашы пазіцыі тут супадаюць. Мы людзі, якія пайшлі ад аднаго кораня, мы народы аднаго дрэва — расіяне і беларусы. І нікуды ад гэтага не дзецца, як бы хтосьці не стараўся», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў Беларусі і Расіі ёсць розныя інтарэсы, але яны ніколі не супярэчылі адзін аднаму. «Я нездарма гаварыў пра тое, што анёл-захавальнік для Беларусі — Расія, дакладна так, як для Расіі Беларусь, нягледзячы на розніцу ў велічыні - гэта не мае ў дадзеным выпадку ніякага значэння», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падзякаваў расійскаму дыпламату за яго працу ў Беларусі і намаганнямі па ўмацаванні двухбаковых адносін паміж краінамі. «Ваша праца тут застанецца ў гісторыі значнай падзеяй. Дай бог, каб тыя паслы, якія будуць тут працаваць, змаглі паўтарыць менавіта тое, што зрабіў пасол Сурыкаў — пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Калі будзе так, я буду толькі задаволены», - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0