Сёння, 30 жніўня, у цэнтры Мінска гарэла частка будынка мэблевай фабрыкі, якая знаходзіцца на перакрыжавані вуліц Харужай і Багдановіча.
Супрацоўнікі вялікага цэнтру па продажу мэблі паведамілі, што «гарыць не ў іх». Агонь у частцы будынку, якую нядаўна прадалі. Апошнім часам там ішоў рамонт.
МНС паведамляе, што ў 12 гадзін 11 хвілін пажар быў ліквідаваны. На месцы працавала дзясятак пажарных машын. Плошча ўзгарання склала 50 квадратных метраў.
Фота з фэйсбука Максіма Пушкіна