Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) аштрафаваў расейскі «Зеніт» на € 20 тысяч па выніках першага матчу трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з мінскім «Дынама». Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе УЕФА.
Пецярбургскі клуб пакараны за паводзіны заўзятараў.
Сустрэча прайшла 9 жніўня ў Мінску і завяршылася з лікам 4:0 на карысць «Дынама».





