Суд пазбавіў трох непаўналетніх права самастойна карыстацца стыпендыяй і іншымі даходамі, паведамляе Генпракуратура.
У пракуратуру раёна паступіла зварот Нараўлянскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Падлеткі вучыліся на дзённым аддзяленні, у іх быў статус асоб, якія засталіся без апекі бацькоў, яны знаходзіліся на поўным дзяржзабеспячэнні. Атрымлівалі стыпендыю і іншыя выплаты, якія трацілі на спіртныя напоі.
Навучэнцы на занятках стваралі канфліктныя сітуацыі, дрэнна вучыліся, стаялі на ўліку ў лекара-нарколага.
Па выніках праверкі пракурор Нараўлянскага раёна падаў у суд адпаведныя заявы. У выніку траіх непаўналетніх прызналі абмежавана дзеяздольнымi, пазбавілі права самастойна распараджацца стыпендыяй і іншымі даходамі.





