Былы гулец брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі перайшоў у венгерскі клуб Кішварда.
Пагадненне падпісана на адзін сезон — да лета 2019 года.
Па выніках шасці тураў, якія пакуль што сыграны ў першынстве Венгрыі, Кішварда займае апошняе, 12-е месца, з двума ачкамі ў актыве.





