У Гродне вынеслі чарговы прысуд за дзедаўшчыну. Радавога абвінавачвалі ў здзеках з іншага радавога. Прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне ліпеня мінулага года. Радавы ў прысутнасці іншых вайскоўцаў здзекаваўся з іншага радавога і прыніжаў яго.

Абвінавачаны шчыра раскаяўся.

Пацярпелы заявіў грамадзянскі іск аб спагнанні са свайго крыўдзіцеля маральнай шкоды ў суме дзвюх тысяч рублёў. Абвінавачаны аспрэчваў памер кампенсацыі — і суд зменшыў суму ў чатыры разы, а таксама вынес прысуд па крымінальнай справе. Пад варту абвінавачанага ўзялі ў зале суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна