У Беларусі плануецца стварыць новую дзяржпраграму па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на працоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці, паведамляе БелТА.

Праграму плануецца распрацаваць з удзелам не толькі профільнага міністэрства, але і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. Першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што гэта досыць амбіцыйная задача, у тым ліку адносна тэрмінаў.

Першы этап — да канца гэтага года падрыхтаваць праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта.

Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што рэалізацыя задачы па стварэнні новых працоўных месцаў ляжыць у асноўным на плячах малога і сярэдняга бізнэсу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна