У міліцыю паступіла заява ад 31-гадовага магілёўца, ветравое шкло аўтамабіля якога ноччу разбіў невядомы. Аказалася, што шкло пашкодзіў 44-гадовы раней не судзімы індывідуальны прадпрымальнік.

У той вечар мужчына пасварыўся з жонкай і быў моцна п'яны. Калі мужчына праходзіў каля чужой машыны «Форд», ён адчуў прыступ агрэсіі і ўдарыў кулаком у шкло, а пасля залез у салон і некаторы час прасядзеў ўнутры. Па словах мужчыны, ён прыводзіў у парадак свае думкі і спрабаваў суцішыць гнеў.

Матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?