У Крычаўскім раёне 29 жніўня дапамога ратавальнікаў спатрэбілася карове, якая ўпала ў калодзеж, які нікім не выкарыстоўваецца.
Як паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, на 101 патэлефанаваў гаспадар жывёлы. Карова, якая знаходзілася на пашы каля вёскі Асавец, правалілася ў калодзеж глыбінёй два метры.
З дапамогай пагрузчыка і гаспадарчых пажарных рукавоў ратавальнікі дасталі карову з калодзежа і перадалі гаспадару. Жывёла не пацярпела.





