Фота: твітар Джона Макейна.
106-гадовая Раберта Макейн, маці сенатара Джона Макейна, збіраецца прыехаць на пахаванне сына, паведамляе Today.
Жанчына перанесла інсульт і не прысутнічала на памінальнай службе ў Арызоне 29 жніўня.
У адным з інтэрв'ю Раберта Макейн прызналася, што, незалежна ад узросту, называла свайго сына заўсёды Джоні. Паводле яе слоў, калі яна даведалася, як яе сын абзываў сваіх наглядчыкаў у В'етнаме, яна паабяцала «прыехаць і асабіста вымыць яму рот з мылам».
Макейн памёр у ноч на 26 жніўня на 82-м годзе жыцця.
0
0
0
0
0
0