Абраны эскіз помніка скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
Зянон Пазьняк звярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на найлепшы праект помніка ва ўрочышчы, піша Радыё Свабода.
Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні».
«Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся», — піша ў звароце Пазьняк.
Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў «дысгарманічнымі хімэрнымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку».





