Пры гэтым любы з аўтамабілістаў, хто прыедзе ўдзень на АЗС №35 «Новы Двор», зможа стаць удзельнікам гастрамарафона і з'есці хот-дог на хуткасць. 10 найбольш спрытных прыхільнікаў такога стрыт-фуда стануць удзельнікамі першых «Еўрапейскіх галодных гульняў» і будуць змагацца за галоўны прыз — залатую карту на месяц бясплатных абедаў ва ўсёй сетцы АЗС «А-100».

Па статыстыцы практычна кожныя суткі ў Беларусі рэгіструецца як мінімум адзін пажар у аўто. Пры мінімальным узгаранні ў салоне машыны агонь ахопіць увесь транспарт усяго за 10 хвілін. Каб пазбегнуць катастрофы, кожны кіроўца павінен быць гатовы патушыць пажар уласнаручна. Але не ва ўсіх беларусаў у багажніку ляжыць вогнетушыцель з дзейным тэрмінам прыдатнасці — толькі ў 8 з 10 выпадкаў ён спраўны. Гэта важная праблема, якой не надаецца належнай увагі.

Сетка АЗС «А-100» вырашыла зматываваць мінчан выконваць усе патрабаванні тэхнікі бяспекі на дарогах і запрасіла іх на незвычайны ланч. Ён пачнецца а 12-й гадзіне пры ўездзе на запраўку «А-100» «Новы Двор». Усіх кіроўцаў будзе сустракаць інспектар ДАІ, МНС і інжынер па тэхніцы бяспекі ад «А-100», якія правераць наяўнасць спраўнага вогнетушыцеля ў багажніку. Першым 10 мінчукам з «пратэрмінаваным» вогнетушыцелем абяцаюць падарыць новы, а астатніх будуць адпускаць без папярэджання.

Пасля такой праверкі будзе карысна «патушыць» і свой голад. Каб замовіць сабе бясплатны сэт з хот-дога і бутэлькі вады нават не спатрэбіцца выходзіць з машыны. Да кожнага кіроўцы падыдзе афіцыянт.

У меню АЗС «А-100» ёсць класічны фрэнч-дог і дацкі хот-дог, а наведвальнікам прапануюць на выбар адну з 4 сасісак: з ялавічыны, свініны, курыцы або качкі. Сапраўдным гурманам могуць прапанаваць дадаць у хот-дог таксама фірмовую каўбаску, рэцэпт якой трымаюць у сакрэце.

Падчас «абеду з карысцю» мінчане змогуць упершыню пакаштаваць хот-дог ад «А-100» з пякучым соусам. Замест яго можна будзе выбраць кетчуп, гарчыцу, маянэз або аўтарскі соус ад кіраўніка Гільдыі шэф-кухараў Беларусі — Аляксандра Чыкілеўскага. Такая разнастайнасць асноў, сасісак і соусаў дазваляе сабраць больш за 60 розных спалучэнняў.

Сёлета амерыканец Джоўі Чэснат з мянушкай «Сківіцы» паставіў рэкорд у паяданні класічных хот-догаў. Ён з'еў 74 штукі за 10 хвілін. Проста падчас абеду кожнаму кіроўцу афіцыянт таксама прапануе паўдзельнічаць у ланч-чэленджы: з'есці хот-дог на хуткасць. Нарматыў, які ўсталявалі арганізатары для адной порцыі — 180 секунд. Дзесяць кіроўцаў, якія ўкладуцца ў гэты час ці паспеюць з'есці хот-дог яшчэ хутчэй, запросяць стаць удзельнікамі першых у нашай краіне «Еўрапейскіх галодных гульняў» — маштабным гастрашоў па паяданні хот-догаў, якое адбудзецца 9 верасня ў Дзень танкіста ў Парку Перамогі. Менавіта ў такім новым фармаце пройдзе сёлета традыцыйная «Бітва каўбасак». Пераможца зможа цэлы месяц бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы заправак «A-100».

АЗС №35 «Новы Двор» знаходзіцца на знешнім кальцы МКАД насупраць мікрараёна Чыжоўка, а прыехаць на абед з карысцю можна з 12.00 да 14.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?