Алімпійскі чэмпіён 2008 года Андрэй Арамнаў даў інтэрв'ю расійскаму ютуб-каналу Body Mania. У ім ён расказаў пра сябе і свае жыццёвыя прынцыпы. Нагадаем, у 2017 годзе Арамнаў быў прысуджаны да 2 гадоў хатняй хіміі за чарговае п’янае кіраванне.
Прыводзім некаторыя цытаты з інтэрв'ю:
- Я герой гэтай краіны. Я раблю ўсё, каб яна квітнела, праслаўляць яе. Краіна мяне сама праслаўляе ў не самым лепшым сэнсе гэтага слова, таму што часам не выносіць смецце з хаты.
- На мяне было заведзена 11 крымінальных спраў.
- Я пісаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні, але мяне ніхто не памілаваў. З мяне зрабілі нейкага вырадка, і калі я зразумеў, што гэта кляймо будзе вісець на мне доўга, я проста стаў вырадкам і рабіў усё, што хацеў.
- Я ніколі не ездзіў вельмі п’яным. У мяне заўсёды было да 1 праміле.
- У мяне канфіскавалі машыну… Я — Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету. А свет не без добрых людзей. Хай канфіскуюць, робяць, што хочуць, а мы прарвемся. Мы нармальныя пацаны. На аўтобусе ездзіць не буду! Хаця на самой справе я заўсёды езджу на аўтобусе, кароны ў мяне няма. Я народны чалавек.
- У мяне было ў дзяцінстве на руцэ шэсць пальцаў. Гэта праз Чарнобыль. У той час нараджалася шмат дзяцей нараджалася… рознымі. У 14 гадоў мне давялося яго выдаліць. Па-мойму, адно з правілаў цяжкаатлетычных спаборніцтваў — каб ва ўсіх удзельнікаў усё было аднолькавым. Ну альбо трэнеру было сорамна мяне везці з шасцю пальцамі.





