z.sverdlova / Instagram
На абаронным заводзе імя Свярдлова ў Ніжагародскай вобласці адбыўся выбух, паведамілі на прадпрыемстве.
Інцыдэнт адбыўся ў будынку ўтылізацыі мін. Па дадзеных суразмоўцы ria.ru, загінулі два чалавекі, яшчэ трое пацярпелі. Крыніца «Інтэрфакса» ў службе хуткай дапамогі пацвердзілі звесткі пра ахвяр.
«Дакладна вядома, што тры чалавекі загінулі, яшчэ столькі ж шпіталізаваны. Лёс яшчэ траіх застаецца невядомым мабыць, яны застаюцца пад заваламі», — сказала крыніца.
Адзначаецца, што пасля выбуху на заводзе пачаўся пажар, які тушаць па павышаным, трэцім нумары складанасці. Плошча ўзгарання — 100 кв. м.





