Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае маладому случаніну за хуліганства — дзве непрыстойныя фразы, надрапаныя на Mitsubishi у адной з вёсак Слуцкага раёна.

Як піша kurjer.info, таксама мужчына павінен будзе заплаціць за пашкоджанне аўто.

Мужчына не быў знаёмы з гаспадаром аўто, той яго нічым не пакрыўдзіў. Аднак случанін надрапаў непрыстойнасці на пярэдняй і задняй левай дзверцы чужога аўто. 

 Зламысніка знайшлі па адбітках пальцаў. Свае дзеянні ён патлумачыць не змог — кажа, што быў п'яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0